19 жніўня 2020 у шпіталі памёр Генадзь Шутаў, трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэньні пратэстаў 9—12 жніўня. 

Яму выстраліў у патыліцу адзін зь сілавікоў. Нягледзячы на гібель, яго асудзілі за супраціў з ужываньнем гвалту і прызналі вінаватым без прызначэньня пакараньня.

А сьведку забойства і сябру Шутава Аляксандру Кардзюкову прысудзілі 10 гадоў калёніі за «спробу забойства сілавікоў».

[https://www.youtube.com/watch?v=ZB__rlugW3s](https://www.youtube.com/watch?v=ZB__rlugW3s)