**30 кастрычніка 1988 году ў Менску адбылося шматтысячнае шэсьце ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў**

Людзі сабраліся каля Ўсходніх могілак і пайшлі да Курапатаў. 

Міліцыя і ўнутраныя войскі разганялі людзей сьлезацечным газам і дручкамі, дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі.

Да 2020 году шэсьце па Менску і мітынг у Курапатах ладзіліліся штогод. У 2020-м дэманстрацыю жорстка разагналі сілавікі.

_Пра іншыя падзеі 30 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/nq1gBX)_._