30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў. 

Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.

Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.

Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.

Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».

[20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча](https://smarturl.click/AaVnv)