**35 гадоў таму ў Менску адбыўся мітынг супраць путчу, на якім Статкевіч абвясьціў пра стварэньне Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў** → [https://smarturl.click/QELj1](https://smarturl.click/QELj1)

20 жніўня 1991 году перад Домам ураду ў Менску на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг пратэсту супраць утворанага путчыстамі ў Маскве Дзяржаўнага камітэту надзвычайнага становішча (ГКЧП).

У гэты дзень падпалкоўнік **Мікола Статкевіч** спачатку ў жывым эфіры праграмы «Беларуская маладзёжная», а пасьля на мітынгу публічна абвясьціў пра стварэньне Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Ён заклікаў не выконваць загады путчыстаў і заявіў пра неабходнасьць стварэньня беларускага войска.
[ℹ️](https://smarturl.click/WjRO6)_ Цэнзура, страйкоўцы, падтрымка ГКЧП беларускім кіраўніцтвам, 100 тысяч у Маскве. _[Поўная храналёгія другога дня путчу](https://smarturl.click/WjRO6)_._

_ Пра іншыя гістарычныя падзеі 20 жніўня _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/QELj1)_._