**73-гадовага былога вайскоўца асудзілі ў палітычнай справе**: [https://smarturl.click/ZjbQny](https://smarturl.click/ZjbQny)

Былога вайскоўца&nbsp;**Канстанціна Кахноўскага**, якому 73 гады, судзілі ў Горадзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці), а таксама ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Верагодна, Кахноўскаму прызначылі «хатнюю хімію»,&nbsp;[піша&nbsp;](https://nashaniva.com/403974)«Наша ніва».

Яго прозьвішча ўжо&nbsp;[дадалі](https://www.mvd.gov.by/ru/news/9186)&nbsp;ў так званы сьпіс «экстрэмістаў», які вядзе МУС Беларусі, там пазначана, што ягоная судзімасьць не пагашаная.