**85 гадоў таму нацысты забілі больш за 5 тысяч вязьняў Бабруйскага гета**

Нацысты 7–8 лістапада 1941 году забілі больш за 5 тысяч вязьняў Бабруйскага гета. Трагедыя бабруйчанаў стала адным з шматлікіх злачынстваў нацыстаў у час ІІ усясьветнай вайны на беларускіх землях.

У вёсцы Каменка пахаваныя парэшткі 10 тысячаў забітых вязьняў гета й палонных вайскоўцаў. Але савецкія ўлады не любілі расказваць пра Галакост, і ў Бабруйску, як і ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі, знарок не пазначалі нацыянальнасьць забітых, пішучы толькі пра «савецкіх грамадзянаў».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: [https://smarturl.click/2624Am](https://smarturl.click/2624Am)