**«Абмеркавалі канкрэтныя пляны» на наступныя тыдні — Белы дом пра сустрэчу пасланцоў Трампа ў Крамлі**

[https://smarturl.click/5oL7R3](https://smarturl.click/5oL7R3)

Прэс-сакратар Белага дому, камэнтуючы перамовы пасланцоў прэзыдэнта ЗША **Стыва Ўіткафа** і **Джарэда Кушнера** з расейскім кіраўніцтвам у Крамлі 5 верасьня, заявіў Радыё Свабода, што «бакі абмеркавалі канкрэтныя пляны наступных крокаў, якія будуць абвешчаныя ў найбліжэйшыя тыдні».

Як адзначылі ў Белым доме, пасланцы **Дональда Трампа** «зь нецярпеньнем чакаюць ня менш плённых сустрэч» ва Ўкраіне 6 верасьня.