**Ад&nbsp;званка да&nbsp;званка. Расказваем пра тых палітвязнеў, хто ўжо цалкам адбыў вялікі тэрмін і вызваліўся без памілаваньня: **[https://smarturl.click/b1Vn6](https://smarturl.click/b1Vn6)


> «Прысуд агаломшыў: 5 гадоў&#33; Аднак і адвакат, і маці з жонкай літаральна на другі дзень на першым спатканьні пасьля прысуду суцяшалі і запэўнівалі, што столькі сядзець ня буду»


Мікалай вярнуўся дадому толькі цалкам адбыўшы тэрмін. 


> «На ранейшую працу мяне не ўзялі, хоць на маршы мы выходзілі амаль ўсім аддзелам. Начальнік хаваў вочы і казаў, што ня ён цяпер прымае рашэньні. 
> 
> І яшчэ вельмі зьдзівіўся, як зьмяніліся людзі і атмасфэра ў горадзе. Сусед, зь якім мы былі ў прыяцельскіх адносінах, літаральна зьбег, убачыўшы мяне, пару сяброў таксама адвярнуліся. Хлопец, зь якім быў у адным атрадзе і якога памілавалі і выкінулі за мяжу, раіць зьяжджаць»
