**Ад расейскага ўдару па Краматорску загінулі чатыры чалавекі. У Кіеве пад удар трапіла лякарня **→ [https://smarturl.click/jlXEdd](https://smarturl.click/jlXEdd) 

Расейская армія нанесла ўдар кіраванымі авіябомбамі па **Краматорску** Данецкай вобласьці. Сярод загінулых — трое супрацоўнікаў арганізацыі, якая займаецца цеплазабесьпячэньнем гораду.

У **Кіеве** пасьля ўдару па адным з энэргетычных аб’ектаў спыняўся грамадзкі электратранспарт, безь сьвятла засталіся жыхары чатырох раёнаў сталіцы.

Таксама расейскія войскі ударылі **па апэрацыйнай** Інстытуту кардыялёгіі Нацыянальнай акадэміі мэдычных навук у Кіеве.