Аляксандар Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.

У кастрычніку 2023 году ён заявіў, што Беларусь мае ўсе падставы «прарубіць жыцьцёва важны калідор» празь Літву пры дапамозе зброі, каб атрымаць доступ да транзыту тавараў.

У лістападзе 2024 году [назваў выкарыстаньне](https://www.sb.by/articles/strategiya-obespechit-mir-na-nashey-zemle.html) Расеяй ракеты «Арэшнік» супраць Украіны «жэстам добрай волі і пасылам пра тое, што няварта жартаваць з Расеяй».