**Аман упершыню прызначыў амбасадара з рэзыдэнцыяй у Менску.**

[https://smarturl.click/wGgLW4](https://smarturl.click/wGgLW4)
Пакуль гандаль Беларусі з султанатам невялікі — каля **&#036;8,4 млн за 2024 год**. Але Менск разьлічвае на больш: пастаўкі харчаваньня і тэхнікі, аманскія інвэстыцыі і вытворчасьць беларускай тэхнікі ў Амане.

Ёсьць у гэтай гісторыі і геапалітычны бок. Аман мае выхад да **Армузскай пратокі** і цяпер выступае адным з пасярэднікаў у перамовах вакол Ірану і бясьпекі суднаходзтва. Для Беларусі гэта патэнцыйна важны партнэр як доступ да рынкаў Затокі, Азіі і Афрыкі — але на тле вайны вакол Ірану гэта адначасова і зона падвышанай рызыкі.

Разабраліся, што Менск і Маскат хочуць атрымаць адзін ад аднаго і чаму першы амбасадар Аману ў Беларусі зьявіўся менавіта цяпер.