**Амбасадзе Літвы ў Менску паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна гэтай краіны ў Беларусі**

[https://smarturl.click/je5ny](https://smarturl.click/je5ny)

Пра гэта&nbsp;[піша&nbsp;](https://www.delfi.lt/ru/news/politics/mid-posolstvo-litvy-v-belarusi-bylo-proinformirovano-o-zaderzhanii-grazhdanina-litvy-120297391)выданьне Delfi са спасылкай на МЗС Літвы, не называючы прозьвішча.

Вядома, што ў Беларусі быў затрыманы і асуджаны за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» 27-гадовы літовец&nbsp;**Дэйвідас Станулявічус.** Цяпер ён адбывае пакараньне.

28 жніўня стала вядома, што Станулявічуса ў Беларусі ўнесьлі ў так званы сьпіс «экстрэмістаў».