**Андрэй Аляксандраў атрымаў прэмію прэміі Free Media Awards: «Мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыцьцёва важнае**» → [https://smarturl.click/5oLEg0](https://smarturl.click/5oLEg0)

Незалежная журналістыка ў апошнія гады «фактычна выцясьняецца зь Беларусі», заявіў былы палітвязень Андрэй Аляксандраў на цырымоніі ўручэньня яму прэміі Free Media Awards у Нарвэгіі. Прадстаўнікі непажаданых уладам СМІ аказваюцца альбо ў зьняволеньні, альбо ў выгнаньні.


> «Але мы працягваем сваю працу, таму што верым, што свабоднае слова жыцьцёва важнае і неабходнае для грамадзтва», — сказаў Аляксандраў.


Ён адзначыў, што журналісты застаюцца журналістамі і ў няволі. 


> Яны «працягваюць расказваць людзям пра тое, што адбываецца, і зьбіраць нават невялікія фрагмэнты даступнай інфармацыі, каб складаць зь іх заснаваную на фактах карціну рэальнасьці, якую аўтарытарныя рэжымы так ненавідзяць», цытуе Аляксандрава «Позірк».
