**Апошні раз прадукты дастаўлялі ў траўні. Рада Эўропы заклікала спыніць агонь у Алешках праз гуманітарны крызіс** → [https://smarturl.click/x85L54](https://smarturl.click/x85L54)

Камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Майкл О’Флаэрці заклікаў да неадкладнага лякальнага спыненьня агню ў раёне часова акупаваных Алешак Хэрсонскай вобласьці, каб забясьпечыць гуманітарны доступ і эвакуацыю мірных жыхароў.


> «Мірныя жыхары, у тым ліку дзеці, апынуліся заблякаванымі без дастатковай колькасьці ежы, лекаў, мэдычнай дапамогі, водазабесьпячэньня і электраэнэргіі. Паводле наяўных паведамленьняў, ім пагражае высокая рызыка гібелі», — заявіў О’Флаэрці.


 Алешкі з 2022 году пад расейскай акупацыяй — і амаль на лініі фронту. Да вайны ў горадзе жылі больш за 20 тысяч чалавек, цяпер — недзе ўдзесяцёра менш.