**Апошні раз у&nbsp;2021 годзе? Ці праўда, што ў Беларусі больш не&nbsp;расстрэльваюць людзей: **[https://smarturl.click/BkRGLQ](https://smarturl.click/BkRGLQ)

У Беларусі з 1991 па 2026 гады вынесена каля 400 сьмяротных прысудаў. Былі гады, калі выносілі па 2–3 прысуды. Пік прыйшоўся на 1996 і 1997 гады, тады было прысуджана адпаведна 46 і 47 пакараньняў сьмерцю.

Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць, што ўлады маглі проста перастаць публікаваць інфармацыю пра сьмяротныя прысуды. «Магчыма, сьмяротныя прысуды былі, а магчыма, іх не было», — кажа ён. Таму дакладна адказаць, ці сапраўды ў Беларусі больш не расстрэльваюць людзей, сёньня немагчыма.

За 32 гады кіраваньня Лукашэнкі праваабаронцам вядомыя [ўсяго чатыры выпадкі](https://smarturl.click/BkRGLQ), калі той учыніў акт гуманізму да тых, каго мелі пакараць сьмерцю.