**Арганізатары мэдычнага кангрэсу ў Вроцлаве зьнялі чырвона-зялёны сьцяг пасьля пратэстаў мясцовых беларусаў**

Арганізатары XIII Кангрэса мэдычнай Палоніі, які адбыўся ў Вроцлаве з 10 па 12 верасьня, прыбралі афіцыйны беларускі чырвона-зялёны сьцяг пасьля пратэстаў мясцовай беларускай супольнасьці. [https://smarturl.click/0O5W6n](https://smarturl.click/0O5W6n)

Пра сьцяг на будынку кангрэс-цэнтра выказалася кіраўніца фонду «Спадчына» Анастасія Сасыкбаева: гэтая сымболіка «пра рэжым, рэпрэсіі, турмы і страх, пра тых, хто адабраў у беларусаў і беларусак права выбіраць сваю ўладу, гаварыць сваім голасам і жыць свабодна».   _Фота з фэйсбук-акаўнта Анастасіі Сасыкбаевай._