**«Архіпэляг БЕЛАГ-2»: падкаст-сэрыял пра чорныя старонкі найноўшай гісторыі Беларусі: **[https://smarturl.click/bjAb4n](https://smarturl.click/bjAb4n)

Радыё Свабода завершыла прэм'еру другога сэзону візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 

У шасьці частках новага сэзону мы расказалі, што адбывалася зь беларускімі палітвязьнямі ад лета 2024 году.


> «Мы рыхтавалі другі сэзон падкасту „Архіпэляг БЕЛАГ“ у надзеі, што больш не спатрэбіцца рабіць працяг, а таксама зь верай у тое, што пра сьмерці, катаваньні, зьдзекі зь палітвязьняў будуць ведаць у Беларусі і сьвеце, а ўсе вінаватыя ў злачынствах будуць знойдзеныя і пакараныя», — кажа аўтарка падкасту журналістка Ганна Соўсь.


[Тут усе шэсьць частак з кароткім апісаньнем кожнай зь іх.](https://smarturl.click/bjAb4n)