**Асноўнае на раніцу 30 чэрвеня — у відэанавінах Свабоды** → [https://youtu.be/6KIs0WEuCrA](https://youtu.be/6KIs0WEuCrA)
**
** Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся?

 Эўропу накрыла рэкордная сьпёка — і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. 

 Раскажам пра тых, каму найцяжэй — сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку.

 І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш.

У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 29 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.