**«Бабарыка спрабуе змадэляваць 2020 год у&nbsp;новай рэчаіснасьці»,&nbsp;— Карбалевіч: **[https://smarturl.click/56zeO](https://smarturl.click/56zeO)

Бабарыка спрабуе вярнуцца ў 2020 год. Але краіны 2020 году ўжо няма.

Ён адкрыта крытыкуе цяперашнюю апазыцыю, кажа, што яна «працуе сама для сябе», і прапануе свой Belarus Network — сетку, якая павінна зьвязаць беларусаў унутры краіны і за мяжой. Падобна, што Бабарыка зноў хоча сабраць тую самую большасьць, якая шэсьць гадоў таму ўбачыла ў ім «нармальнага мэнэджэра замест вечнага Лукашэнкі».

Але цяжка ўвайсьці ў адну раку праз столькі часу, бо шмат што памянялася.