**Бацька і сын разам ездзілі на стрэльбішча, — суседзі пра сям’ю падазраванага ў страляніне ў Кракаве: **[https://smarturl.click/y8wGld](https://smarturl.click/y8wGld)

Суседзі 24-гадовага Міхала О., якога падазраюць у страляніне ў цэнтры Кракава, расказалі польскім журналістам пра яго сям’ю. Паводле іх, бацькі падазраванага былі адкрытымі і прыязнымі людзьмі, маці працавала касіркай у краме «Бядронка», а сястра вучылася ў Акадэміі мастацтваў у Кракаве. Сам Міхал, наадварот, быў замкнёным і мала кантактаваў з суседзямі.&nbsp;&nbsp;