**Беларусь і Расея будуць абменьвацца электраэнэргіяй. Чаму гэта крытычна важна для Менску: **[https://smarturl.click/dLQ4zo](https://smarturl.click/dLQ4zo)

Пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну краіны Балтыі адключыліся ад энэргетычнай сеткі Расеі і Беларусі, а Ўкраіна сынхранізавала сваю сыстэму з эўрапейскай.

У выніку Беларусь аказалася адрэзанай ад магчымых ператокаў электраэнэргіі, неабходных пры надзвычайных сытуацыях ці рамонтах Беларускай АЭС. Цяпер яе энэргасыстэма працуе сынхронна з расейскай, а Расея застаецца адзіным рынкам, на які Беларусь можа прадаваць электраэнэргію БелАЭС ва ўмовах санкцыяў.