**Беларусь неістотна палепшыла свае пазыцыі ў глябальным рэйтынгу гендэрнай роўнасьці:** [https://smarturl.click/qq2m4v](https://smarturl.click/qq2m4v)

У новым рэйтынгу гендэрнай роўнасьці, апублікаваным Усясьветным эканамічным форумам, Беларусь заняла 52-е месца сярод 145 краінаў з вынікам 74 % — чым бліжэй гэты паказьнік да 100 %, тым менш адрозьненьняў паміж становішчам жанчын і мужчын у краіне.

За год вынік Беларусі вырас на 0,3 адсоткавага пункта, а краіна паднялася на дзьве пазыцыі.