**Belarus Passport Center у&nbsp;Вільні згортвае дзейнасьць: **[https://smarturl.click/dLQ7jz](https://smarturl.click/dLQ7jz)

Як&nbsp;стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у&nbsp;Польшчы альбо іншых краінах пакуль не&nbsp;плянуецца. 

Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы на&nbsp;нізкую актыўнасьць патэнцыйных уладальнікаў і панесеныя выдаткі. На пачатак верасьня 2026 году, выдалі каля 600 пашпартоў, яшчэ 60 заявак былі ў працы. 

Дарадца ў прававых пытаньнях Сьвятланы Ціханоўскай Лявон Марозаў распавёў нам, што працуе над юрыдычным прызнаньнем пашпарту.


> «Верагодней, што гэтае прызнаньне будзе не ў Эўразьвязе. Умоўна, калі Армэнія дае „дабро“, мы ваш пашпарт „новай Беларусі“ забярэм і зробім яго трэвэл-дакумэнтам. 
> 
> То бок ён будзе ўмоўна армянскім юрыдычна, а палітычна беларускі».
