**Беларус расказаў, як яго зьбілі ў Варшаве падчас шпацыру з сабакам**

[https://smarturl.click/peJ27](https://smarturl.click/peJ27)

Сяргей Пелехаў расказаў Свабодзе, што&nbsp;на&nbsp;яго з&nbsp;жонкай у&nbsp;Варшаве нечакана напалі некалькі палякаў, зьбілі і залілі газам.


> «Пачаў падыходзіць: „Co? Co? Co? Wyp…dalaj na Ukra… („Валі ва Ўкра….)“. Не дагаварыў. Мы кажам: „Мы зь Беларусі“. — „Wyp…dalaj dodomu“. І так некалькі дзясяткаў разоў»


Сяргею** **50 гадоў, ён паходзіць з Віцебску, з канца 2018 году жыве ў Польшчы. 

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 15 жніўня. Свабода зьвярнулася ў варшаўскую паліцыю з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю.

_На фота твар Сяргея Пелехава пасьля зьбіцьця._