**Беларусь — сярод сямі самых небясьпечных краінаў у сьвеце што да катаваньняў** → [https://smarturl.click/m6VYG](https://smarturl.click/m6VYG)

У Глябальным індэксе катаваньняў 2026 году Беларусь [засталася](https://www.omct.org/en/global-torture-index#presentation) ў самай чырвонай зоне зь «вельмі высокай рызыкай». 


> «Крызіс у галіне правоў чалавека, выкліканы спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, паглыбіўся і ператварыўся ва ўкаранёную сыстэму рэпрэсій», — гаворыцца ў тлумачэньні.


Разам зь Беларусьсю на гэтай ганебнай лаве — Афганістан, Іран, Лібія, Нікарагуа, Расея і Этыёпія.