**Беларусь заваблівае на працу нэпальцаў. Колькі іх ужо прыехала?**

[https://smarturl.click/Jk6yJm](https://smarturl.click/Jk6yJm)
Беларусь і Нэпал хочуць стварыць схему арганізаванага прыезду нэпальцаў на працу. Яна павінна ўлічваць працоўныя і сацыяльныя правы мігрантаў і іх бясьпеку. Пра гэта ў Нью-Ёрку гаварылі міністры замежных спраў Беларусі і Нэпалу.

Нэпальцы ўжо працуюць у Беларусі. Паводле МУС, у 2025 годзе іх прыехала 1038 чалавек. У першым квартале 2026 году – яшчэ 290.

Беларусь таксама спрабуе прыцягваць рабочых з **Пакістану, Узбэкістану, Кыргызстану **і іншых краінаў. Лукашэнка ў 2025 годзе казаў пра магчымасьць прыняць да 150 тысяч пакістанцаў. Рэальна за год прыехаў 561 чалавек.