**Беларусаў з дазволам на пражываньне ў Літве за месяц стала менш на 400 чалавек** → [https://smarturl.click/oqkXjB](https://smarturl.click/oqkXjB)

Грамадзяне Беларусі па-ранейшаму складаюць другую па ліку групу замежнікаў у Літве пасьля ўкраінцаў. Аднак іх становіцца ўсё меней. Калі ў пачатку 2024 году ў Літве дазвол на пражываньне мелі 62,2 тысячы беларускіх грамадзян, дык цяпер іх засталося 47,9 тыс.

За апошні месяц іх паменела на 411 чалавек, перадае [LRT](https://www.lrt.lt/ru/novosti/17/3049118/migratsiia-v-litve-belorusov-i-rossiian-stanovitsia-men-she-rastet-chislo-vykhodtsev-iz-azii).