**«Беларуськалій» дабіваўся пераносу арбітражнага працэсу супраць Літвы ў ААЭ ці Сынгапур, але суд адмовіў**: [https://smarturl.click/L6ZJ8e](https://smarturl.click/L6ZJ8e)

Беларускі вытворца калійных угнаеньняў «Беларуськалій» прапанаваў перанесьці арбітражны працэс супраць Літвы ў нэўтральную краіну, не зьвязаную з Эўрапейскім Зьвязам, які працягвае накладаць санкцыі на Рэспубліку Беларусь. Літва і суд прапанову беларускага боку не падтрымаў.