**Беларуская чыгунка рыхтуе рэзэрвовую схему кіраваньня перавозкамі на выпадак выхаду з ладу цэнтру ў Менску**: [https://smarturl.click/E9v3L](https://smarturl.click/E9v3L)

У жніўні намесьнік начальніка Беларускай чыгункі Ігар Казлоўскі даручыў зрабіць дадатковыя захады для мінімізацыі наступстваў «актаў незаконнага ўмяшаньня ў аб’екты кіраваньня працэсам перавозак.

У Супольнасьці беларускіх чыгуначнікаў адзначылі, што «актам незаконнага ўмяшаньня» звычайна абазначаюць супрацьпраўнае дзеяньне або пагрозу такіх дзеяньняў, якія могуць парушыць бясьпечную і ўстойлівую працу аб’екта. Але які менавіта сцэнар разглядаецца, у атрыманым дакумэнце не паведамляецца.

Рэзэрвовыя пляцоўкі стваралі па тэрытарыяльным прынцыпе — па адной на кожным аддзяленьні чыгункі.