**«Беларуская моладзь ідзе&#33;» 27 кастрычніка 1919 году ў Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна»**

Выданьне вітаў **Янка Купала **артыкулам «Моладзь ідзе»:


> «Адбудаваньне незалежнасьці Беларускай дзяржавы бярэ ў свае рукі наша моладзь. Чэсьць і слава табе, беларуская моладзь. Паўстаючая з-пад беларускай саломеннай страхі&#33; Ты сама сваімі рукамі адбудуеш сабе і сваім патомкам лепшую і сьвятлейшую будучыню. Набок з дарогі, панове і гаспадар з Захаду і Ўсходу&#33; Беларуская моладзь ідзе&#33;»


_Пра іншыя гістарычныя падзеі 27 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/BkRJb0)_._