Беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук [вяртаецца на сцэну](https://smarturl.click/qq2QMO)
Зараз яна жыве ў ваеннай Украіне, дзе выйшла замуж за ўкраінскага вайскоўца і нарадзіла сына. А ў Беларусі на яе завялі новую крымінальную справу.

Маргарыта Ляўчук — беларуская сьпявачка і блогерка, былая салістка Нацыянальнага тэатру опэры і балета Беларусі. Падчас выбараў 2020 году падтрымала пратэстоўцаў, пасьля чаго была вымушана зьехаць з Беларусі празь перасьлед.