**Беларуская служба Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі →  [https://smarturl.click/Xw9AMG](https://smarturl.click/Xw9AMG)

У шасьці частках новага сэзону мы раскажам, што адбывалася з беларускімі палітвязьнямі ад лета 2024 году: распавядзём пра сьмерці за кратамі і пасьля вызваленьня, падамо невядомыя раней дэталі і сьведчаньні вызваленьняў і прымусовых дэпартацыяў у 2025 годзе, рэканструюем падзеі 11 верасьня 2025 году, калі **Мікола Статкевіч **адмовіўся пакінуць Беларусь.&nbsp; &nbsp; 

**Працяг падкаст-сэрыялу зьявіцца ўжо на наступным тыдні**, калі чакаецца чарговы візыт ў Беларусь спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША ў справах Беларусі **Джона Коўла**. Ён прадстаўляе амэрыканскі бок у перамовах з уладамі Беларусі, у выніку якіх на волю выйшлі сотні палітычных зьняволеных.