**Беларускую Вікіпэдыю афіцыйным правапісам пачалі цэнзураваць, закрываючы доступ да цэлых артыкулаў** → [https://smarturl.click/qq2339](https://smarturl.click/qq2339)

Пра гэта ў фэйсбуку [паведаміў](https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz/posts/pfbid02GFLk1AdspHa94yBAWcQ7a9RkouA6BdmNLAnVh9HrM8qBLuR311URkmYMymBeh9HZl) вікіпэдыст **Уладзіслаў Чаховіч**.

З уліковага запісу пад назвай «Мінінфарм Беларусі» закрылі доступ да артыкулаў пра зьніклых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама пра асобаў, якіх могуць падазраваць у датычнасьці да гэтых зьнікненьняў: Дзьмітрыя Паўлічэнку, Уладзімера Навумава і Юрыя Сівакова. 

Пад цэнзуру трапілі некалькі артыкулаў пра палітыку і сэксуальную арыентацыю.