**Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расею — за ўдзел у беларускіх пратэстах 2020 году: **[https://smarturl.click/QwG4m6](https://smarturl.click/QwG4m6)

Вярхоўны суд Карэліі пастанавіў, што Максім Стасевіч ня зможа вярнуцца ў Расею да 17 красавіка **2126 году**. 

У 2020-м ён удзельнічаў у пратэстах у Менску, а пазьней пераехаў у Карэлію, дзе працаваў у дзіцячым лягеры важатым, паведаміла [@nashaniva](https://t.me/nashaniva). 

У сьнежні 2025 году Стасевіча затрымалі ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх уладаў, але не выдалі Беларусі. Пасьля гэтага расейскія сілавікі дамагліся забароны на ўезд, заявіўшы, што ўдзел беларуса ў пратэстах нібыта пагражае грамадзкаму парадку ў Расеі.