**Блогераў павезьлі ў Пішчалаўскі замак. У былым СІЗА плянуюць адкрыць кавярні і рэстарацыі** → [https://smarturl.click/OWEM3](https://smarturl.click/OWEM3)

Блогераў прывезьлі на экскурсію ў былое СІЗА № 1, больш вядомае як «Валадарка». Пасьля рэканструкцыі там плянуюць адкрыць кавярні, рэстарацыі і музэйную экспазыцыю. Але палітык і былы палітвязень **Павал Севярынец** лічыць, што комплекс павінен стаць месцам памяці.


> «Туды варта будзе запрашаць тых людзей — тысячы людзей, тысячы сьвядомых беларусаў, якія былі запханыя ў турму па палітычных прыкметах. Вось пра гэта варта казаць. І музэй гэтых страшных часоў там павінен быць», — лічыць Севярынец.
