**Буйны банк у Польшчы пагадзіўся прымаць дакумэнт замежніка, выдаваны беларусам** → [https://smarturl.click/x85XeQ](https://smarturl.click/x85XeQ)

Банк Millennium, які ўваходзіць у топ-10 польскіх банкаў, пагадзіўся прымаць праязныя дакумэнты замежніка як пасьведчаньне асобы.


> «Мы разумеем сытуацыю кліентаў, якія зь незалежных ад іх прычынаў ня могуць атрымаць новы пашпарт у краіне паходжаньня. Таму мы завяршаем унясеньне зьмяненьняў у працэдуры і сыстэмы, дзякуючы якім не пазьней за сьнежань 2026 году будзем таксама прымаць польскі праязны дакумэнт для замежніка ў якасьці дакумэнта, які пацьвярджае асобу кліента», — гаворыцца ў паведамленьні.


Як вынікае з камэнтароў пад допісам, беларусаў у Польшчы таксама хвалюе замарозка рахункаў у сытуацыі, калі папярэдні дазвол на жыхарства скончыўся, а новага яшчэ ня выдалі, прычым чакаць на яго даводзіцца нявызначана доўгі час.