**Былая гендырэктарка «Тут Бай Мэдыя» Людміла Чэкіна** [ў стрыме Свабоды](https://youtube.com/live/7IBv3afltg4): «Я дагэтуль не паверыла ў рэальнасьць таго, што адбываецца. Гэта ўсё настолькі эмацыйна зараджана, вы ж разумееце, — нават неба іншае».

«Самае галоўнае для нас цяпер, — гэта каб вызваліліся ў самым хуткім часе ўсе нашыя дзяўчаты, хлопцы, сябры. Гэта дужа цяжка — быць у няволі. Гэта як быць пахаваным жыўцом. Нашыя бацькі паміралі — мы не маглі прысутнічаць на пахаваньні, нашыя дзеці расьлі бяз нас. Цяпер там ёсьць дзяўчаты, у якіх маленькія дзеці, у якіх сталыя бацькі, якім патрэбны догляд. І цяпер ня час весьці войны, цяпер час перамоваў. І я хачу сказаць вялікі дзякуй людзям, якія ўдзельнічалі ў гэтых перамовах». «Я хачу аддаць даніну мужнасьці гэтых людзей, бо моцны чалавек ня той, хто ваюе, а той, хто ўмее дамаўляецца».