**Былая палітзьняволеная Алена Лазарчык расказала, як у калёніі адмаўлялася шыць форму сілавікам: **[https://smarturl.click/Dk3L8e](https://smarturl.click/Dk3L8e)

Жанчына расказала ў інтэрвію [@zerkalo_io](https://t.me/zerkalo_io) пра тое, як за кратамі супраціўлялася ціску.


> «Зьбіраю рэчы — „туалетку“, мыла, ручнік — і, калі ўсе пайшлі на зьмену, падыходжу да КПП і кажу: „Я на вашу фабрыку не пайду. Рабіце што хочаце“. Так было некалькі разоў. У выніку на Зарэччы адсядзела 145 дзён у ШЫЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ»


Аднойчы начальнік апэратыўнага аддзелу Саманчук сам патлумачыў ёй, чаму яе не пакінулі працаваць на вырабе цывільнай прадукцыі.


> «Сказаў мне простым тэкстам: „Я хачу цябе зламаць“. На што я яму адказала: „Глядзіце самі не абламайцеся“».
