**Былога адваката Бяляцкага, Знака і Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага асудзілі на 3 гады зьняволеньня** → [https://smarturl.click/dLQ8YQ](https://smarturl.click/dLQ8YQ)
**
**У&nbsp;Менскім гарадзкім судзе 9 верасьня вынесьлі прысуд аднаму з&nbsp;найвядомейшых адвакатаў Беларусі.

Дзьмітрыя Лаеўскага&nbsp;асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі,  [паведаміла&nbsp;](https://spring96.org/be/news/121100)«Вясна**»**.

У віну Лаўескаму ставілі «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».

Падставай сталі ягоныя інтэрвію.


> «Нават разумеючы, што ў нас у краіне прававы дэфолт і што гэта далёка ня першы прысуд сумленным людзям, усё адно не магу паверыць, што гэта здарылася зь Дзімам. Яго асудзілі проста за выкананьне свайго прафэсійнага абавязку — за строгае захаваньне адвакатскай і чалавечай этыкі», — напісаў у фэйсбуку Віктар Бабарыка.
