**Былога гендырэктара «Камунаркі» асудзілі на 7 гадоў калёніі** → [https://smarturl.click/GkyvmD](https://smarturl.click/GkyvmD)

Былога генэральнага дырэктара кандытарскай фабрыкі «Камунарка» **Сяргея Анюхоўскага** асудзілі да сямі гадоў пазбаўленьня волі і штрафу 45 тысяч рублёў.

Яго прызналі вінаватым у хабарніцтве і перавышэньні паўнамоцтваў.

Сяргей Анюхоўскі быў таксама дэпутатам Магілёўскага абласнога Савету і **членам Савету Рэспублікі** з 2019 году. Там ён уваходзіў у Пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі і юбілейнымі мэдалямі.