**Былога супрацоўніка «Беларуснафты» асудзілі за садзейнічаньне «экстрэмізму»: **[https://smarturl.click/BkRXMx](https://smarturl.click/BkRXMx)

Яму 49 гадоў, ён працаваў у дзяржаўнай кампаніі «Беларуснафта». У пачатку 2026 году, паводле [«Гомельскай Вясны»](https://t.me/viasnaHomel/14265), мужыну затрымалі ў так званай «справе Гаюна». Нядаўна Гомельскі абласны суд прысудзіў мужчыне чатыры гады «хіміі» з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі праваабаронцы. 

Але месца адбыцьця пакараньня пакуль невядомае.

Таксама стала вядома, што былога супрацоўніка МТБанку Аляксандра Семіглазава [асудзілі за крытыку вайны](https://smarturl.click/BkRXMx) і расейскай прапаганды.