**«Чаму б не працягнуць Zoom»: дызайнэрка з Кіева выпадкова зьняла прылёт расейскага дрона падчас онлайн-заняткаў** → [https://smarturl.click/26oY7z](https://smarturl.click/26oY7z)
**
**Увечары 12 кастрычніка расейскі ўдарны дрон выбухнуў каля 25-павярховага жылога дому ў Кіеве. У гэты момант дызайнэрка Лізавета Браўн праводзіла онлайн-заняткі і выпадкова зафіксавала выбух на відэа.

Яе [рэакцыя](https://www.instagram.com/reel/DeaLGJDOk0R/?xtok=MW44cWNqbmk1bHhqbg==)на прылёт стала ў сацыяльных сетках віруснай. 

Радыё Свабода пагаварыла зь **Лізаветай Браўн **пра тое, што адбывалася ў тыя хвіліны і чаму яна спачатку нават не асэнсавала, наколькі небясьпечная была сытуацыя.