**Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка»**

У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне.

Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым.

Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры.

У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.

[https://youtu.be/iBMBiR5j18c](https://youtu.be/iBMBiR5j18c)