**Чаму ня варта чакаць нічога асаблівага на першых на выбарах у Дзярждуму Расеі падчас вайны. Аналіз Свабоды: **[https://smarturl.click/GkykY4](https://smarturl.click/GkykY4)

У Разані дзяржаўны тэлеканал двойчы спрабаваў правесьці дэбаты — і абодва разы не прыйшоў ніводзін з шасьці кандыдатаў. Тым часам Крэмль разглядае гэтыя выбары як спосаб паказаць «падтрымку» вайны і захаваньне нармальнасьці ў краіне.

Яшчэ больш паказальна, што з выбараў выключылі «Яблоко» — партыю, якая выступае супраць вайны. А незалежных назіральнікаў фактычна няма, тады як улады маюць шырокія магчымасьці кантраляваць вынікі.