**Чаму Трамп можа не атрымаць калій зь Беларусі**
 
 Дональд Трамп абвясьціў, што разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх калійных угнаеньняў. Ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць?

 У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара.

 У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску.

 На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах.

 Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай.

Пра гэта ды іншае — у «ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

[https://www.youtube.com/watch?v=XlletKILKs0](https://www.youtube.com/watch?v=XlletKILKs0)