**«Чаму ён думаў, што я не пазна́ю яго?» Кніга Ігара Карнея стала нагодай для размовы пра інкамунікада як катаваньне** → [https://smarturl.click/agm4Rg](https://smarturl.click/agm4Rg)

На фэстывалі беларускай кнігі «Прадмова» абмеркавалі праблему ізаляцыі палітвязьняў без магчымасьці сувязі з блізкімі. Нагодай стала кніга Ігара Карнея «Інкамунікада. Катаваньне адзінотай».

Сам аўтар пакуль ня можа выяжджаць за межы Партугаліі, дзе жыве пасьля вызваленьня ў 2025 годзе, бо тамтэйшыя ўлады дагэтуль не аформілі яму дакумэнтаў.

Але ў дыскусіі «Інкамунікада. Чалавек, якога няма» ўзяла ўдзел ягоная жонка Іна Карней, а таксама былы палітвязень, юрыст Максім Знак і адвакатка Натальля Мацкевіч.