**Чэхія адмяніла рашэньне аб дэпартацыі беларуса Якава Кудзялевіча, які спрабаваў учыніць самагубства**

Якаў Кудзялевіч — 23-гадовы беларус, які ў 17-гадовым узросьце зьехаў зь Беларусі пасьля пратэстаў 2020 году. Ён вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Остраве, пазьней спрабаваў працягнуць адукацыю ў Празе. Кудзялевіч падаў заяву на міжнародную абарону, спасылаючыся, у тым ліку, на ўдзел у пратэстах у Беларусі. Міністэрства ўнутраных справаў Чэхіі яму адмовіла.

У красавіку Якаў спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам і больш за 70 дзён правёў у коме.

[https://smarturl.click/aw5eX](https://smarturl.click/aw5eX)