**«Чорная зона». Што вядома пра палітзьняволеных беларусаў, якіх трымаюць у&nbsp;псыхіятрычных клініках: **[https://smarturl.click/QwGkVY](https://smarturl.click/QwGkVY)

Як мінімум 22 палітвязьні цяпер прымусова лечацца ў псыхіятрычных установах Беларусі. Сярод іх ня менш за сем жанчын. Іх ня лічаць звычайнымі асуджанымі, таму яны н**е трапляюць у сьпісы на памілаваньне** і ня могуць разьлічваць на вызваленьне пасьля заканчэньня турэмнага тэрміну.

Сярод вядомых - Марыя Ўсьпенская, удава Андрэя Зельцара, Нэлі Алфёрава, Натальля Маныла і Натальля Мікуліч. 

Праваабаронцы называюць такое лячэньне фактычна бестэрміновым зьняволеньнем. Пасьля 2020 году ім невядомы ніводзін выпадак вызваленьня палітвязьня, якому прызначылі прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. 

Расказваем, паводле&nbsp;якіх артыкулаў яны асуджаныя, дзе і ў якіх умовах знаходзяцца.