**Чума ў Расеі. Што вядома?**

28-гадовая лябарантка Іркуцкага супрацьчумнага інстытуту Дарʼя Шыпілава, працуючы ў інстытуце, выпадкова разьбіла прабірку з бактэрыямі лёгачнай чумы.

Расейскія ўлады публічна не пацьвердзілі гэтую вэрсію. 

Агенцтва «Роспотребнадзор» паведаміла, што ў Шыпілавай дыягнаставалі «пнэўманію нявызначанай этыялёгіі».