**Чым займаецца кіпрская фірма, зь беларускай дырэктаркі якой ЗША зьнялі пэрсанальныя санкцыі:** [https://smarturl.click/Rk4XBb](https://smarturl.click/Rk4XBb)

Міністэрства фінансаў ЗША 30 верасьня 2026 году выключыла з свайго санкцыйнага сьпісу беларуску Тацьцяну Пратаповіч, дырэктарку кіпрскай Centuronic Ltd. Гэтую кампанію маглі стварыць для прыкрыцьця гандлю зброяй і яе кампанэнтамі ў розных кутках сьвету. 

Прычыны выключэньня з «чорных сьпісаў» беларускі невядомыя, інфармацыі пра гэта ў адкрытых крыніцах няма. Свабода зьвярнулася ў Мінінстэрства фінансаў ЗША з пытаньнем, на якой падставе Пратаповіч выключылі з санкцыйнага сьпісу. Мы апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем.
 
_На фота: аўтамат беларускай вытворчасьці VSK–100_. Свабода раней [пісала](https://smarturl.click/ZRxw5), хто стаіць за яго вытворчасьцю